Парад у Маскве доўжыўся ўсяго 45 хвілін. ФОТА

Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Касым-Жамарт Такаеў падчас параду ў Маскве 9 траўня

На Краснай плошчы расейскай сталіцы прайшоў парад, прысьвечаны 81-й гадавіне Перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне. Ён доўжыўся ўсяго 45 хвілінаў. На вуліцах у гэты час не было людзей, затое былі добра бачныя шматлікія кулямётчыкі.

Упершыню за многія гады парад прайшоў без удзелу вайсковай тэхнікі. У Крамлі патлумачылі гэтае рашэньне «апэратыўнай абстаноўкай». Авіяцыйную частку параду сёлета не адмянялі.

Сярод удзельнікаў параду былі ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, а таксама вайскоўцы КНДР.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з прамовай і абвясьціў хвіліну маўчаньня ў памяць пра загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

На трыбунах былі кіраўнікі Беларусі, Казахстану, Узбэкістану, Малайзіі і Лаосу. Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца на парад не пайшоў, хоць і прыехаў напярэдадні ў Маскву.

8 траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што зь ягоным пасярэдніцтвам прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі пагадзіліся на трохдзённае перамір’е 9—11 траўня. У Кіеве і Маскве дамоўленасьці пацьвердзілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трамп: перамір’е паміж Расеяй і Ўкраінай будзе 9—11 траўня, пройдзе абмен 2000 палонных