Пра гэта паведамілі арганізатары фэстывалю ў сацыяльных сетках. Фэстываль «Сьвята Сонца» праводзілі ў Дудутках з 2016 году.
На ім выступалі фальклёрныя выканаўцы і калектывы, у тым ліку Іван Кірчук і «Тролль Гнёт Ель».
Чаму гэта важна
Сёлета ў Беларусі адзін за адным скасоўвалі буйныя фэстывалі — Festiwow у Менску, нясьвіскі Wostrau, прарасейскае «Солнцестояние» ў Пружанах, «Браслаўскія зарніцы».
Прычына ў манапалізацыі гэтай сфэры. Галоўнымі гульцамі на рынку арганізацыі фэстываляў і канцэртаў сталі кампанія жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі Ганны Лукашэнкі (Сялук — яе псэўданім), а таксама дзяржаўныя арганізацыі.