Сёньня ў «ПіКу Свабоды» разам з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым мы падсумоўваем падзеі тыдня.
Чалы: Лукашэнку даводзіцца працаваць у Маскве «жывым шчытом»
«Думаю, што Лукашэнка быў вымушаны ехаць у Маскву ў абсалютнай паніцы. Мы ж ведаем, наколькі ён сам па сабе баязьлівы чалавек. Ня так даўно ён наведваў малочна-таварную фэрму і сказаў фразу: «Нешта яна дарагая. Бэтонны навес нават бесьпілётнік не праб’е. То бок, ён жыве ў пастаянным страху, бесьпілётнікі гэта ягоны асабісты кашмар. Але сытуацыя такая, што ён хацеў бы ў гэты час быць як мага далей ад гэтага месца, але такой магчымасьці няма. Таму даводзіцца там знаходзіцца і працаваць „жывым шчытом“. Хаця гэта сумнеўна, бо адным шаром можна зьбіць і дзьве кеглі».
Тэмы выданьня:
- Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў.
- Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Чаму ён у Маскве, нягледзячы на верагоднасьць украінскай атакі? Аналізуе Валер Карбалевіч.
- Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? Раксазвае Ўладзімер Мацкевіч.
- У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat. org. Што адбылося і калі яна адновіць працу? Расказвае Яраслаў Іванюк.
- У Вэнэцыі пачаў працу беларускі павільён выставы мастацтваў, вядомай як біенале. Што там паказваюць беларусы? Расказвае Мікалай Халезін.