Порт у Расеі, мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі, «шаўковы шлях» з Кітаем, індустрыяльны парк «Вялікі камень», цэмэнтная галіна — праекты розныя, але фінал у многіх падобны.
Чаму абяцаньні не супадаюць з рэальнасьцю? Куды зьнікаюць грошы? І чаму нават пры поўным кантролі ўлады вынік зноў і зноў адзін і той жа? Дзьмітры Гурневіч разьбірае канкрэтных прыкладах.
«Тлумачым з Гурневічам»
Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.
Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.
Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.
У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.
Як глядзець на YouTube
Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.