У Беларусі стала меней музэяў, бібліятэк, кінатэатраў.
Як паведаміў Белстат, у 2025 годзе колькасьць установаў культуры Беларусі захоўвае тэндэнцыю да скарачэньня. Летась у параўнаньні з 2022 годам скарацілася колькасьць амаль усіх установаў культуры.
- Так, бібліятэк у 2022 годзе было 2264, а ў 2025 годзе засталося 2217, іх кніжны фонд скараціўся з 49,3 тысячы кніг да 47,2 тысячы.
- Паменшала і музэяў. У 2022 годзе іх было 157, у 2025 стала 150, скарачэньне адбылося за кошт гістарычных музэяў — з 40 да 37 — і мастацкіх — з 10 да 5. У 2023 годзе быў адкрыты адзін музэй.
- Колькасьць кінатэатраў за гэты час скарацілася з 85 да 80. Колькасьць тэатраў засталася ранейшай — 28.
Чаму гэта важна
Скарачэньне доступу да паслуг устаноў культуры зьніжае якасьць жыцьця людзей, магчымасьці іх самаразьвіцьця, самадукацыі й творчасьці, вядзе да сацыяльнай ізаляцыі.
Памяншэньне колькасьці музэяў вядзе да страты нацыянальнай культурнай спадчыны, страты ўнікальных мясцовых традыцыяў і каштоўнасьцяў.
Закрываюцца музэі, зьвязаныя зь беларускімі дзеячамі, так у Пінскім раёне пасьля закрыцьця Парэцкай базавай школы закрыўся музэй Яўгеніі Янішчыц.