«У Беларусі праўда стала небясьпечнай, і цяпер за кожным журналісцкім матэрыялам стаіць ня проста прафэсійная адказнасьць, але і чалавечая рызыка. Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй», — адзначыла яна.
«Праўда — гэта самая вялікая небясьпека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасьць для людзей», — гаворыцца ў допісе Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За кратамі, бо журналістыПрадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі і пасольства Вялікай Брытаніі апублікавалі зварот, у якім падкрэсьлілі «ключавую ролю свабодных, незалежных СМІ і мужнасьць журналістаў».
«Мы заклікаем да свабоднай прэсы ў Беларусі і вызваленьня ўсіх затрыманых журналістаў», — гаворыцца ў звароце.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі застаюцца 22 супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі.