Сэнсацыя ў Заслаўі: археолягі знайшлі сьляды невядомага старажытнага храма

Заслаўе. Ілюстрацыйны здымак.

Падчас раскопак у гістарычным цэнтры горада спэцыялісты знайшлі сьляды невядомага раней мураванага храма пэрыяду старажытнай Русі, піша Pristalica.

Хоць само адкрыцьцё зрабілі яшчэ мінулым летам, публічна пра яго расказалі толькі зараз — на міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Вынікі археалягічных дасьледаваньняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе», якая праходзіць у Нясьвіжы.

Ключавой знаходкай сталі фрагмэнты плінфы — шырокай плоскай цэглы, характэрнай для бізантыйскай і старажытнарускай храмавай архітэктуры. Іх знайшлі ў цэнтральнай частцы рынкавай плошчы Заслаўя. Таксама археолягі зафіксавалі тут добра захаваны культурны слой XII–XIX стагодзьдзяў. Паводле дасьледнікаў, усё гэта сьведчыць аб тым, што ў старажытнарускі пэрыяд Заслаўе, верагодна, мела ўласны каменны храм, не згаданы ні ў летапісах, ні ў іншых пісьмовых крыніцах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопіс