У Менску ў памятнай акцыі з нагоды 40-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС удзельнічалі ўкраінскі і расейскі дыпляматы

На адным з ушанаваньняў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі

Ад Беларусі ўдзел узяў намесьнік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта.

26 красавіка ў Менску з нагоды 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася цырымонія ўскладаньня кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У ёй узяў удзел намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта.

На знак памяці, смутку і павагі да подзьвігу ліквідатараў разам з работнікамі МЗС кветкі ўсклалі прадстаўнікі пасольстваў Украіны, Японіі, Расеі, а таксама прадстаўнікі ААН і СНД.

Мерапрыемства прымеркавалі да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе, абвешчанага ў 2016 годзе з ініцыятывы Беларусі ў час 71-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у адпаведнасьці зь беларускай рэзалюцыяй «Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чарнобыль ня скончыўся: якія радыянукліды засталіся ў Беларусі праз 40 гадоў


Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.


  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў.

Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў