Ужо сёньня: 40 гадоў чарнобыльскай катастрофе

Адзін зь першых фатаздымкаў пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка 1986 году

Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Традыцыйна, з 1989 году, у гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Ужо некалькі год акцый у Беларусі няма. Мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць у замежжы. 5 красавіка 1990 Вярхоўны Савет БССР абвясьціў 26 красавіка Днём чарнобыльскай трагедыі.

Таксама ў гэты дзень

1740 — заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якая належала князям Радзівілам.

1863 — пад Пагосьцішчам (Лёзьненскі раён) разьбіты атрад паўстанцаў Ігната Будзіловіча.

1945 — у Бэрліне савецкая контравыведка СМЕРШ арыштавала Кастуся Езавітава, які, паводле афіцыйнай вэрсіі, загіне ў турме ў Менску.

1989 — У Менску ўпершыню прайшоў Чарнобыльскі шлях.

Чарнобыльскі шлях у Менску, 1989. З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі»

1996 — Чарнобыльскі шлях, прымеркаваны да 10-годзьдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным этапам «Менскай вясны — 96».

Чарнобыльскі шлях у Менску, 1996. З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі» https://vytoki.net, фота Георгі Ліхтаровіч

1996 — КГБ штурмуе штаб-кватэру БНФ у Менску з мэтай захапіць Зянона Пазьняка, але няўдала.

У гэты дзень нарадзіліся

1696Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, канцлер вялікі літоўскі

1863Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, дасьледнік мінулага Горадні.

1899Ільля Гурскі, пісьменьнік і драматург.

1929 Юры Туронак, беларускі гісторык.

Юры Туронак

1929 Мікалай Сьлюнькоў, першы сакратар ЦК КПБ, кіраўнік Беларусі ў момант катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ягоная пазыцыя замоўчваньня праўды пра аварыю прынесла яму ў вуснах Алеся Адамовіча мянушку «Чарнобыльскі Пілат».

1929 Уладзімер Шатон, мовазнаўца, пэдагог, перакладчык.

Уладзімер Шатон

1989 Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы.

У памяці

1835Анёл Доўгірд, філёзаф. Напісаў доктарскую дысэртацыю пра цуды. Падзяляў пазнаньне сьвету на філязофскае і мастацкае. У 2010-14 гады Інстытут філязофіі АН ладзіў у Менску міжнародныя „Доўгірдаўскія чытаньні“.

1862 — у Вільні пасьля сібірскай катаргі памёр Аляксандар Далеўскі, адзін з стваральнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік вызвольнага руху.

1883Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

Напалеон Орда. Палац Скірмунтаў у Моладаве. 1875

2002Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар, народны артыст Беларусі. Загінуў у аўтакатастрофе.

2012Ігар Чаквін, беларускі гісторык, антраполяг і этноляг.