Выйшаў трэці том кнігі «Гісторыя розьнічнага гандлю ў Беларусі»

Усе тры тамы кнігі

У кнізе дасьледуецца раздробны гандаль у савецкім і постсавецкім грамадзтвах Беларусі — ад 1921 г. да канца XX ст.

За выданьнем стаіць калектыў аўтараў, сярод іх Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімер Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч. Навуковая рэдакцыя — Захар Шыбека.

Чарговы том кнігі выйшаў у праскім выдавецтве Vesna. Кніга ў цьвёрдай вокладцы.

Розьнічны гандаль у Беларусі дасьледуецца паводле пяці асноўных кірункаў: аналіз гістарыяграфіі і крыніц, агляд спажывецкага рынку, умовы з боку ўладаў, дзейнасьць і майстэрства гандляроў, роля спажыўца.

Першы том — пра раздробны гандаль у даіндустрыяльнай Беларусі — пабачыў сьвет у 2023 годзе і ахапляе пэрыяд ад сярэдзіны ХІІІ ст. да 1861 г.

Другі том — гандаль у раньнеіндустрыяльным беларускім грамадзтве — выйшаў у 2024-м і ахапляе пэрыяд ад 1861 да 1939 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Гісторык Захар Шыбека, які жыве ў Ізраілі: Новых гістарычных матэрыялаў пра Беларусь безьліч