Лукашэнка пра СССР, «дэмакратыю» і Чарнобыль. Што ня так? Аналізуе Валер Карбалевіч

Лукашэнка пра СССР, «дэмакратыю» і Чарнобыль. Што ня так? Аналізуе Валер Карбалевіч

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскаму каналу RT фактычна прапануе вярнуцца да савецкай мадэлі кіраваньня і заяўляе, што ў Беларусі «дэмакратыі больш, чым на Захадзе». Прааналізавалі заяву.

Размова Лукашэнкі з расейскім журналістам прагучала на фоне 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы — трагедыі, наступствы якой улады СССР доўга хавалі.

Ці паўтараюцца сёньня тыя ж падыходы? Чаму чарнобыльская тэма зьнікла з цэнтру грамадзкай увагі і як гэта зьвязана з сучаснай палітыкай у Беларусі? Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбірае галоўныя заявы Лукашэнкі і шукае сувязь паміж мінулым і сёньняшнім днём.