У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што 23 красавіка ў касах установы можна будзе набыць срэбныя памятныя манэты «Кітайскі каляндар».
Як адзначаецца ў паведамленьні, манэты маюць нестандартную 12-вугольную форму і важаць 1,5 кіляграма.
Намінал манэты складае 1 000 рублёў, а яе дыямэтар — 160 мілімэтраў. Увесь наклад складзе толькі 500 адзінак, цана кожнай зь якіх па 23 тысячы рублёў. Набыць манэту можна будзе ў Менску.
Звычайна памятныя манэты ў Беларусі выпускаюць большым накладам — ад 2 да 3 тысяч адзінак.
У 2024 годзе Нацбанк Беларусі выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Беларускі рубель. 30 гадоў» з нагоды 30-годзьдзя беларускага рубля. Тады манэты мелі таксама незвычайную форму — прастакутную.