КДБ і расейская разьведка нешта рыхтуюць? Каму трэба КР і парэшткі Вітаўта
Your browser doesn’t support HTML5
У «ПіКу Cвабоды» Дзьмітры Гурневіч і ягоныя госьці Віталь Цыганкоў і Сяргей Абламейка падсумоўваюць галоўныя падзеі тыдня. Навошта Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін сустракаліся ў Калінінградзе? Там прайшла сустрэча кіраўніцтва КДБ Беларусі і СВР Расеі. 11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацьвёртага скліканьня. Навошта яна патрэбная і каму? Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе, імаверна, знаходзяцца парэшткі князя Вітаўта. Ці можна параўнаць гэта з выяўленьнем парэшткаў Каліноўскага і хто Вітаўт у беларускай гісторыі?