Прайшло 40 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы, ад якой пацярпелі мільёны людзей у розных краінах, а найперш у Беларусі.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай абвясьціў кампанію пад лёзунгам «За незалежную бязьядзерную Беларусь». Да гэтай даты па ўсім сьвеце пройдуць дыскусіі, лекцыі, канцэрты, акцыі памяці і культурныя падзеі, прысьвечаныя памяці пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і сьвету, а таксама людзям, чые жыцьці ён назаўсёды зьмяніў.
Апублікаваная праграма захадаў.
Абмеркаваньне кнігі «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч
Калі: 22 красавіка, 20:00 (менскага часу)
Дзе: онлайн
Онлайн-лекцыя і дыскусія «Чарнобыль — ядзерная катастрофа 40 гадоў таму»
Калі: 27 красавіка, 18:00–20:00
Дзе: онлайн
Інфармацыйная кампанія «Пасьля Чарнобылю: 40 дзён разважаньняў пра здароўе, памяць і будучыню»
Калі: з 30 сакавіка па 8 траўня
Варшава
Дабрачынная падзея Belarus Outside Sound System
Калі: 24 красавіка 2026, 23:30–05:00 (тут і далей мясцовы час)
Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 87
Спадчына «чарнобыльскага» руху праз 40 год
Калі: 25 красавіка
Дзе: Моладзевы хаб
Чарнобыльскі Шлях у Варшаве
Калі: 26 красавіка а 14-й гадзіне
Дзе: ад помніку Капэрніку да помніку Марыі Складоўскай–Кюры
Чарнобыльскі Шлях – 2026
Калі: 26 красавіка, 14:00
Дзе: помнік Капэрніку (ulica Krakowskie Przedmieście 1)
Беласток
Чарнобыльскі Шлях
Калі: 26 красавіка, 17:00
Дзе: skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok
Вільня
Канфэрэнцыя «У памяць аб 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС»
Калі: 21 красавіка, 10:00
Дзе: Kalvarijų g. 153
Забег і велапрабег, прысьвечаны памяці ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі
Калі: 26 красавіка
Чарнобыльскі Шлях – 2026
Ускладаньне кветак
Калі: 26 красавіка, 12:00
Дзе: помнік «Маці Чарнобыля» (Парк Сапегаў)
Забег і роварны прабег
Калі: 26 красавіка, 13:00
Дзе: ад помніка «Маці Чарнобыля» да пляцу Кудзіркі
Мітынг і канцэрт
Калі: 26 красавіка, 13:00
Дзе: пляц Вінцаса Кудзіркі
Цюрых
Канцэртная праграма «Песьні зьніклых вёсак» у выкананьні Сержука Доўгушава
Калі: 26 красавіка, 17:30
Дзе: Josefstrasse 102 (1. Stock)
Капэнгаген
Лекцыя і гутарка з Тынэ Рэзэн
Калі: 27 красавіка
Дзе: Peter Bangs Vej 302000 Frederiksberg
Прага
Канфэрэнцыя «Цень Чарнобылю праз 40 гадоў: забесьпячэньне будучыні Беларусі і Ўкраіны»
Калі: 27 красавіка, 15:00–19:00
Нью-Ёрк
Мітынг, прысьвечаны 40-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі
Калі: 26 красавіка, 13:00
Дзе: каля будынку штаб-кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Мангэтане (Першая авэню пры 43-й вуліцы, каля ААН, адрас: 1st Avenue (at East 43rd Street), New York, NY 10017).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жыцьцё з радыяцыяй як «аб’ект гандлю». Эколягі і навукоўцы абмеркавалі «сакрэты Чарнобылю, якія дагэтуль хаваюць»Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
- У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
- З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.
- З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
- У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў. Гэта значыць, што на 2016 год яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.