У новым відэа Галам Хасэйн Махсэні-Эджэі заявіў, што справы тых, хто супрацоўнічае з «ворагам-агрэсарам», не павінны разглядацца паводле звычайных працэдур.
Эджэі сказаў, што судовая ўлада заняла «пазыцыю ваеннага часу», і заклікаў чыноўнікаў разглядаць справы ў той жа дзень і, пры неабходнасьці, дапытваць падазраваных у турме, каб паскорыць абвінаваўчыя заключэньні.
З пачатку амерыкана-ізраільскага перамоваў з Іранам дзяржаўныя СМІ штодня паведамляюць пра арышты меркаваных шпіёнаў і здраднікаў, у той час як праваабарончыя групы б’юць трывогу з нагоды пакараньняў сьмерцю і хуткіх судовых працэсаў.
Таксама зьявіліся паведамленьні пра «онлайн-судовыя працэсы», якія праводзяцца ў краіне, і пра хуткае вынясеньне прысудаў.