Для ўдзелу зарэгістраваныя 9 сьпісаў. На 80 месцаў у Радзе прэтэндуюць 174 чалавекі.
У сваім відэазвароце Ціханоўская падзякавала ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь, і заявіла, што перамены пачынаюцца з удзелу.
«З 11 па 17 траўня ў нас ёсьць магчымасьць зрабіць яшчэ адзін важны крок — паказаць, што грамадзянская супольнасьць жывая, дзейнічае і мае свой голас», — сказала дэмакратычная лідэрка.
«Людзі, якія вырашылі балятавацца ў Каардынацыйную раду, зрабілі сьвядомы выбар. Яны разумелі, з чым сутыкнуцца: ціск, пагрозы, рызыкі. І ўсё роўна яны выбралі балятавацца. І гэта выклікае шчырую павагу», — адзначыла Ціханоўская.
«Усьвядомлены выбар пачынаецца з разуменьня. Чым лепш мы ведаем, за каго і за што галасуем, тым мацнейшай будзе наша агульная пазыцыя. Менавіта зараз час чытаць, параўноўваць, унікаць у сутнасьць і вызначацца — каб наш голас быў ня проста голасам, а адказным выбарам для будучыні Беларусі», — дадала яна.