У Беларусі зьявіўся першы робат-прадавец Цікавік. Дзе ён працуе ФОТА

На афіцыйнай цырымоніі па прэзэнтацыі робата, што працуе на запраўцы ў Яроміне Гомельскага раёну

У кампаніі «Беларуснафта» паведамілі, што на запраўцы ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёну пачаў працу першы робат-прадавец Цікавік.

«Лічбавы гандлёвы модуль цалкам аўтаматызуе працэс набыцьця: прымае заказ, выбірае тавар і выдае яго кліенту. У асартымэнце — сотні пазыцыяў, ад жавальнай гумкі да пяцілітровых каністраў абмывальнай вадкасьці», — адзначаецца ў паведамленьні кампаніі.

Робат-прадавец Цікавік на АЗС № 17 у Яроміне Гомельскага раёну

Праект рэалізавала прадпрыемства «Беларуснафта‑Гомельаблнафтапрадукт» супольна з кампаніяй «IдэйРобацiксТрэйд» пры ўдзеле Ўпраўленьня лічбавізацыі.

За год каманда прайшла шлях ад ідэі да ўкараненьня — адаптавала стандартны павільён пад працу робата і стварыла дзьве функцыянальныя зоны — кліенцкую і тэхнічную.

Цяпер комплекс працуе цягам 24 гадзін і праходзіць тэставаньне. Адмыслоўцы ацэньваюць хуткасьць, зручнасьць і рэакцыю кліентаў. Калі тэхналёгія пацьвердзіць сваю эфэктыўнасьць, рабатызаваныя модулі могуць зьявіцца і на іншых аб’ектах «Беларуснафты».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У «Беларуснафце» заявілі аб рэкордным за апошнія 29 гадоў аб’ёме здабычы нафты