У Чэрвені дзіця выпала з вакна, пачалося сьледзтва

Экспэрты на месцы здарэньня ў Чэрвені

Надзвычайнае здарэньне адбылося 16 красавіка раніцай.

З вакна другога паверху шматкватэрнага дому ў горадзе Чэрвені выпала дзіця.

Папярэдне высьветлена, што хлопчык, якому яшчэ ня споўнілася 2 гады, быў у пакоі з бацькамі, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў (ДКСЭ).

Бацька хлопчыка ў гэты час спаў, а маці выйшла на некалькі хвілін, пакінуўшы дзіця без нагляду. Праўдападобна, у гэты момант і адбылося здарэньне.

Зь цялеснымі пашкоджаньнямі малога шпіталізавалі. Яго стан лекары ацэньваюць як цяжкі.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група з удзелам адмыслоўцаў Пухавіцкага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў. Праводзіцца збор сьлядоў. На месца адмыслова прыбыў намесьнік начальніка ўправы ДКСЭ ў Менскай вобласьці Ўладзімер Семянко-Баярынцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Хоцімску загінула дзіця, якое выпала зь пятага паверху


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Пінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна