Беларускі біскуп заклікаў маліцца за Папу Льва XIV пасьля «трывожных словаў»

Біскуп Аляксандар Яшэўскі.

Беларускі каталіцкі герарх Аляксандар Яшэўскі заклікаў вернікаў падтрымаць малітвай Папу Рымскага Леў XIV.

Як паведамляе Catholic.by, біскуп падкрэсьліў важнасьць духоўнай еднасьці з кіраўніком Каталіцкага Касьцёла і заклікаў вернікаў асабліва памятаць пра яго ў сваіх малітвах.

«У гэтыя дні, калі ў публічнай прасторы гучаць словы, здольныя раніць і падзяляць, я хачу зьвярнуцца да ўсіх вас з пастырскім сэрцам і глыбокай просьбай. Наш Сьвяты Айцец, Папа Леў XIV, нясе цяжар служэньня, якое часта становіцца аб’ектам непаразуменьняў, крытыкі і несправядлівых выказваньняў. Апошнія словы, скіраваныя ў яго бок, сталі для многіх вернікаў крыніцай смутку і трывогі». — напісаў біскуп Яшэўскі.

Гэтыя словы прагучалі пасьля публічнай крытыкі пантыфікам Дональдам Трампам. Прэзыдэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social назваў Папу «слабым у пытаньнях злачыннасьці» і «жахлівым у замежнай палітыцы». Ён асудзіў пазыцыю Папы адносна атакі ЗША на Вэнэсуэлу, назваўшы гэтую краіну «крыніцай масавых паставак наркотыкаў» і «пустых турмаў».

«Калі пастыра раняць, уся паствa паклікана стаць бліжэй да яго». — напісаў біскуп Яшэўскі.

Пантыфік Леў XIV неаднаразова заклікаў да малітвы за мір і адзінства, у тым ліку ў сьвеце і ў сем’ях, адзначаючы, што без духоўнай еднасьці немагчымае сапраўднае прымірэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трамп скрытыкаваў прем’ерку Італіі і пракамэнтаваў выбары ў Вугоршчыне