Белавія аднаўляе палёты ў Ізраіль

Самалёт «Белавія» ў аэрапорце ізраільскай сталіцы

Будзе, як і раней, два рэйсы на тыдзень — у чацьвер і нядзелю.

Квіткі ўжо ў продажы. Першая даступная дата — 19 красавіка.

Пасажырскія авіязносіны з Ізраілем спыніліся пасьля пачатку гарачай фазы канфлікту з Іранам 28 лютага.

8 красавіка было абвешчана двухтыднёвае перамір’е. І хоць перамовы паміж ЗША і Іранам 11 красавіка вынікаў не далі, Іран не ўзнаўляў ракетныя абстрэлы.

Кароткая гісторыя авіязносін з Ізраілем

  • Рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў ажыцьцяўляліся з 1996 году.
  • У 2021 годзе санкцыі супраць «Белавія» ўвёў ЭЗ. У 2022 — ЗША.
  • 30 траўня 2022 году «Белавія» паведаміла, што ўлады Ізраілю адмовілі ў абслугоўваньні ейных самалётаў у аэрапорце Тэль-Авіву. Пры гэтым Ізраіль санкцый супраць Беларусі ня ўводзіў.
  • У верасьні 2025 году санкцыі ЗША супраць «Белавія» былі часткова зьнятыя.
  • 8 студзеня 2026 году «Белавія» аднавіла рэйсы ў Ізраіль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ізраіль працягнуў удары па Лібане ў адказ на ракетныя атакі «Хэзбалы»