Хлопца шукалі тры дні і знайшлі мёртвым.
У Горадні знайшлі цела 16-гадовага Ягора Панкратава, які тры дні лічыўся зьніклым. Гібель Ягора пацьвердзіла мясцовая міліцыя.
Падлетак зьнік 9 красавіка: каля 13:15 ён выйшаў з дому і па вуліцы Вялікая Альшанка накіраваўся ў школу, аднак на заняткі не прыйшоў. Сувязі зь ім не было — пры сабе ў яго быў мабільны тэлефон бязь SIM-карты.
Яшчэ ўвечары 11 красавіка міліцыя працягвала распаўсюджваць апісаньні для вышуку хлопца.
Цела падлетка знайшлі 12 красавіка ў лясным масіве. Ва УУС заявілі, што крымінальная прычына сьмерці не разглядаецца, і выказалі спачуваньні родным.
Абставіны гібелі ўдакладняюць, іншых падрабязнасьцяў службы пакуль не даюць.