Пра гэта піша «Позірк».
«Трэба будаваць жытло для іх, арэнднае жытло, каб яны нараджалі людзей. Каб свае людзі працавалі, а не з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Хоць там вельмі працавітыя людзі. Я, калі пабываў там, думаю: калі б мы так працавалі, мы б праблем не мелі. Але зямелькі ў іх… 85% горы, 15% толькі прыдатных для вырошчваньня земляў. Таму там кожны кавалак апрацаваны», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэньня насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў.
Дэмаграфічная сытуацыя ў краіне пагоршылася пасьля падзеяў 2020 году, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.
За гады кіраваньня Лукашэнкі (з 1994 году) насельніцтва Беларусі зьменшылася амаль на 1,2 млн.
Візыт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка. 26 сакавіка па выніках перамоваў са старшынём Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Паўночнай Карэяй.