Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сержука Вітушкі

Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х

Падзеі 10 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, лідэр легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР, гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей (памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні).

Таксама ў гэты дзень

1710 — у Ангельшчыне пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.

1762 — Шклоў атрымаў герб. Яго гораду надаў вялікі князь Аўгуст Сас разам зь пячаткай і Магдэбурскім правам.

1931 — у Менску пакаралі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў антысавецкай дзейнасьці. Сярод асуджаных на пяць гадоў высылкі ў расейскую глыбінку — пісьменьнік Максім Гарэцкі, паэт Уладзімер Дубоўка, літаратуразнаўца Ўладзімер Чаржынскі, гісторык Мікола Ўлашчык ды іншыя. Для большасьці зь іх высылка скончыцца новым прысудам і расстрэлам.

Беларускія пісьменьнікі Максім Гарэцкі і Ўладзімер Дубоўка. Масква. Лета 1928 г.

1938 — на рэфэрэндуме ў Аўстрыі, праведзеным ужо пасьля аншлюсу, 99,7% «прагаласавалі» за далучэньне краіны да Нямеччыны.

1942 – адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, За дзень загінула 2-3 тысячы чалавек. Падзеі яшчэ называлі Магілёўскім цунамі.

1983 — у Зэльве вялікая працэсія людзей на пахаваньні Ларысы Геніюш.

1998 — устаноўчы зьезд ГА «Ахова птушак Беларусі» (з 2006 году — «Ахова птушак Бацькаўшчыны»). 18 сакавіка 2022 году арганізацыя была ліквідаваная рашэньнем Вярхоўнага суду за «за экстрэмісцкую дзейнасьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі «за экстрэмісцкую дзейнасьць» ліквідавалі «Ахову птушак Бацькаўшчыны»

2010 — авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

У гэты дзень нарадзіліся

1583Гуга Гротыюс, галяндзкі юрыст, дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў міжнароднага права.

1847 Джозэф Пуліцэр, амэрыканскі журналіст, заснавальнік Пуліцэраўскай прэміі.

1900 Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

Гаўрыла Гарэцкі і Сьцяпан Некрашэвіч – правадзейныя чальцы Інбелкульту. Менск, лістапад 1926 г.

1905 Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.

1931 Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца, паэт, крытык.

1937Міхаіл Сьпірыдонаў, гісторык і картограф.

У памяці

1585 Рыгор XIII, папа Рымскі, які ўвёў грыгарыянскі каляндар.

1756 Мацей Карвацкі, езуіт, прафэсар грэцкай, лаціны і гэбрайскай мовы. Аўтар «Граматыкі грэцкай»

1911Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

1954 Агюст Люм’ер, францускі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм’ераў — стваральнікаў кінэматографу.

1982Апалёнія Савёнак, настаўніца, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Зоры Савёнак (Кіпель).

2021Уладзімер Папковіч, паэт і перакладнік.