Праблемы паўсталі з купляй пасажырамі білетаў з прамежкавай станцыі Бабруйск на маршруце Менск — Гомель.
Як даведаліся адмыслоўцы МАРГ, на цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-клясы Беларуская чыгунка ўводзіла не прадугледжаныя заканадаўствам абмежаваньні на колькасьць месцаў, даступных для продажу ад/да прамежкавых станцый.
Таксама скарачаліся тэрміны папярэдняга продажу білетаў у параўнаньні з устаноўленымі заканадаўствам. У прыватнасьці, за 45 дзён да адпраўленьня білеты на Гомель былі ў продажы, а да прамежкавай станцыі адсутнічалі альбо зьяўляліся за содні і менш да адпраўленьня цягніка.
Міністэрства загадала чыгуначнікам адмовіцца ад гэтай практыкі.
Цяпер БЧ павінна скасаваць падобныя абмежаваньні.