Як адзначае «Позірк», згодна з дакумэнтам, апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале 8 красавіка, большую частку — 940,1079 га — улады выключылі з радыяцыйна небясьпечных земляў адчужэньня і перавялі ў гаспадарчае карыстаньне, вызначыўшы землекарыстальнікаў (у асноўным сельскагаспадарчыя арганізацыі).
- У Веткаўскім раёне гэта прадпрыемствы «Стаўбунскі» (305,302 га), «Нямкі» (111,772 га), фэрмэрская гаспадарка «Тачыліна» (26,9925 га), кіроўная кампанія холдынгу «Гомельагракамплект» (13,1773 га), арганізацыі «Веткаўскі аграсэрвіс» (7,7381 га), «Хальч» (7,4544 га), «Гомельэнэрга» (7,312 га);
- у Брагінскім — «Імя Жукава» (118,9832 га);
- у Калінкавіцкім — «Козенкі-Агра» (83,3845 га);
- У Мазырскім — «Саўгас-камбінат „Зара“» (73,029 га);
- у Кармянскім — «Белпрадукт» (70,3074 га);
- у Рэчыцкім — «Агракамбінат „Холмеч“» (31,0879 га), «Фрунзэ-Агра» (11,7977 га);
- у Чачэрскім — «Палесьсе» (27,5827 га);
- у Жлобінскім — «Жлобінскі Агратэхсэрвіс» (18,1289 га);
- у Лельчыцкім — «Прыбалавічы» (12,3138 га), «Новая Ніва» (3,9707 га);
- у Лоеўскім — «Бывалькі» (9,7738 га).
Яшчэ 378,716 га зямельных участкаў перавялі з радыяцыйна небясьпечных земляў адчужэньня ў статус радыяцыйна небясьпечных земляў абмежаванага гаспадарчага выкарыстаньня.
- У Брагінскім раёне іх замацавалі за прадпрыемствамі «Камарынскі» (253,6081 га), «Чамярыскі» (94,459 га) і «Імя Жукава» (29,6508 га);
- у Веткаўскім — «Хальч» (0,9981 га).
Урад пастанавіў кантраляваць выкарыстаньне гэтых зямельных участкаў «у адпаведнасьці з экспэртнымі высновамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня пра магчымасьць і ўмовы іх далейшага выкарыстаньня пры вядзеньні сельскай гаспадаркі»; кантраляваць «радыяактыўнае забруджваньне прадукцыі, што вырабляецца» на гэтых землях.