Сусьветныя пастаўкі нафты ўжо скараціліся на 13%. Нават пры хуткім заканчэньні канфлікту МВФ зьнізіць прагноз эканамічнага росту, паведаміла DW.
Крысталіна Георгіева
Вайна на Блізкім Усходзе прывядзе да росту інфляцыі і запаволеньня глябальнага эканамічнага росту. Аб гэтым заявіла сёньня кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіна Георгіева ў інтэрвію агенцтву Reuters.
На наступным тыдні Фонд плянуе апублікаваць новы прагноз сусьветнай эканомікі.
Па словах кіраўніцы МВФ, вайна на Блізкім Усходзе выклікала «наймацнейшы ў гісторыі збой у глябальных пастаўках энерганосьбітаў» з-за фактычнай блякіроўкі Іранам Армускай протокі, празь якую праходзіць каля 20% сусьветных паставак нафты і газу. Канфлікт паміж Ізраілем, ЗША і Іранам, які працягваецца больш за месяц, ужо скараціў сусьветныя пастаўкі нафты на 13%, дадала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Трамп прыгразіў, што іранская цывілізацыя «памрэ сёньня ўвечары»Нават калі гэты канфлікт будзе хутка ўрэгуляваны, МВФ мае намер зьнізіць свой прагноз эканамічнага росту і павысіць прагноз інфляцыі, адзначыла Георгіева.
Паводле яе, калі б вайны на Блізкім Усходзе не было, прагноз МВФ на рост глябальнай эканомікі склаў бы 3,3% у 2026 годзе і 3,2% у 2027 годзе. Замест гэтага ўсё цяпер паказвае на рост цэнаў і запаволеньне эканомікі, падкрэсьліла Георгіева.
Кіраўніца МВФ таксама адзначыла, што мацней за іншых ад вайны цярпяць бедныя краіны, якія ня маюць энэргетычных рэзэрваў і бюджэтных магчымасьцяў для дапамогі насельніцтву. Гэта, у сваю чаргу, павялічвае рызыку сацыяльна-палітычных узрушэньняў, лічыць Георгіева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У сьвеце даражэе паліва, у Беларусі — зарадка для электрамабіляў. Чаму так адбываецца і што далей будзе з цэнамі на бэнзінАгенцтва Bloomberg паведаміла сёньня, што цэны на расейскую нафту вырасьлі да самага высокага ўзроўню за больш чым 13 гадоў.
Bloomberg са спасылкай на дадзеныя Argus Media на 2 красавіка піша, што цана на расейскую нафту маркі Urals, якая экспартуецца з порта Прыморск на Балтыцы, дасягнула 116 даляраў за барэль.
Гэтая цана, якая не ўключае транспартныя выдаткі, амаль удвая вышэйшая за сярэднюю цану ў 59 даляраў за барэль, закладзеную ў расейскім бюджэце на 2026 год.