Дзень у гісторыі
1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасьць ад Рэчы Паспалітай.
1831 — у Вялейцы ствараецца буйны паўстанцкі камітэт. Колькасьць коньніцы і пяхоты дасягае 3300 чалавек. Неўзабаве паўстанцы ўступяць у баі з расейскай рэгулярнай арміяй і будуць разьбітыя.
1861 — імпэратар Франц Ёзэф I выдаў талеранцыйны патэнт, які ўраўноўваў пратэстанцкія цэрквы ў Аўстрыі з каталіцтвам
1904 — Вялікабрытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта).
1920 — польскія легіёны занялі Вільню, што стала фактычным канцом Літоўска-Беларускай ССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Інтэграцыя па-бальшавіцку: як Масква спрабавала стварыць супольную дзяржаву беларусаў і літоўцаў1924 — стварылі Беларускую вайсковую акругу (існавала да 1992 г.).
1944 — пачатак Крымскай апэрацыі, у ходзе якой Крым быў вызвалены ад нямецка-румынскай акупацыі.
1956 — у Менску наноў адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар юнага гледача. У часе вайны артысты ранейшай трупы засталіся пад акупацыяй і працавалі ў Гарадзкім тэатры.
1986 — Міхаіл Гарбачоў упершыню ўжыў слова «перестройка», якое стала назвай эпохі.
2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.
2014 — пасьля адбыцьця пяці гадоў турмы выйшаў на волю Мікалай Аўтуховіч.
У гэты дзень нарадзіліся
563 да н.э. — Сідгартха Гаўтама, пасьля пераўвасабленьня — Буда.
1903 — Аляксандар Скібнеўскі, тэатральны рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафэсар. У пасьляваенныя часы 10 гадоў быў галоўным рэжысэрам Тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, паставіў этапныя для гэтага тэатру спэктаклі паводле п’есаў Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» і Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка», шмат іншых спэктакляў.
1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997-2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году.
1958 — Сяргей Чарановіч, беларускі мастак, літаратар, пэдагог і краязнаўца, сябра Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў Беларусі.
Працуе ў галіне кніжнай графікі, жывапісу і фатаграфіі, аўтар кнігі «Легенды і паданьні Ляхавіцкага краю».
1986 — Кацярына Ваданосава, сьпявачка, паэтка, мультыінструмэнталістка, мастачка, майстарка вышыўкі і народных строяў, акторка і тэлевядоўца.
У гэты дзень памерлі
1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч.
1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, вайсковы міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны.
1936 — Канстантын Пілінкевіч, праваслаўны сьвятар, протаярэй.
1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі.
1973 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар.
Пабла Пікаса, 1971 год
1984 — Пётр Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году.
1981 — Герасім Багамолаў, беларускі акадэмік , адкрывальнік радовішчаў калійнай солі і нафты ў Беларусі, за што быў не аднойчы ўганараваны дзяржаўнымі прэміямі.
2011 — Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.
2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі ў 1979-1990 гадах.
Маргарэт Тэтчэр, 1997 год
2017 — Георгі Грэчка, касманаўт, аўтар успамінаў пра сваё беларускае дзяцінства.