Чэргі на беларуска-польскай мяжы растуць, працэс пачаўся яшчэ да Вялікадня паводле заходняй традыцыі.
На польскім кірунку ў чэргах стаяць больш за 1045 легкавых аўтамабіляў і больш за 770 фураў. Пра гэта паведамляюць табліцы на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Найбольш легкавых машын зафіксавана ў пункце пропуску «Берасьце» — каля 900 аўтамабіляў. Яшчэ 145 машын чакаюць выезду праз «Брузгі».
Сярод грузавога транспарту найбольш загружанымі застаюцца «Казловічы», дзе ў чарзе стаіць каля 590 фураў, і «Бераставіца» — каля 180.
На літоўскім кірунку чэргі значна меншыя. У пункце пропуску «Каменны Лог» чакаюць каля 100 фураў, у «Беняконях» — да 160. Чэргаў легкавога транспарту няма.
Як на літоўскім, так і на польскім кірунках няма чэргаў аўтобусаў.