Улады Беларусі прадаюць кватэру эканаміста Паўла Данейкі, якога асудзілі завочна

Павал Данейка, архіўнае фота

Улады працягваюць прадаваць маёмасьць завочна асуджаных у Беларусі дзеячоў, якія эмігравалі з краіны

На сайце «БелЮрЗабесьпячэньне» прадаюць кватэру эканаміста Паўла Данейкі. Як паведамляецца на сайце, пачатковая цана кватэры 737 тысяч рублёў, прычына продажу — «арышт сьледчых органаў».

Кватэра плошчай 152 квадратныя мэтры знаходзіцца паміж кальцавой дарогай і Цнянскім вадасховішчам. Аўкцыён завяршаецца 23 красавіка.

  • Павал Данейка — эканаміст і адміністрацыйны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC.
  • Уваходзіў у першы склад Каардынацыйнай рады.
  • Цяпер жыве за мяжой Беларусі.
  • Яго асудзілі завочна на 12 гадоў паводле артыкулащ «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьледчы камітэт пачаў завочную справу супраць эканаміста Данэйкі, у тым ліку за «змову з мэтай захопу улады»