Папярэдні рэкорд усталявала ў 1970 годзе каманда «Апалёна-13», і ён быў на 6600 км меншым.
Гэта не канчатковыя лічбы — «Артэміда-2» працягвае аддаляцца ад Зямлі. Уначы яна пройдзе на адлегласьці каля 7 тысяч кілямэтраў ад Месяца. Пасьля аблёту карабель пачне вяртаньне на Зямлю. За ягоным палётам можна сачыць онлайн, NASA вядзе жывую відэатрансьляцыю.
Карабель запусьцілі 1 красавіка (у Беларусі ўжо была ноч 2 красавіка). На борце чацьвёра астранаўтаў — трое амэрыканцаў і канадзец.
«Артэміда-2» — ключавы элемэнт новай месяцавай праграмы ЗША. Падчас палёту астранаўты павінны выпрабаваць сыстэму жыцьцезабесьпячэньня ў глыбокім космасе. Посьпех місіі — умова працягу праграмы, наступная мэта якой — пілятаваны палёт з пасадкай на Месяцы. Магчыма, ужо налета.