Урад пашырыў пералік рамонтных работ, на якія ня трэба дазвол. Апорных канструкцый гэта ня тычыцца

Ілюстрацыйнае фота

Цяпер рабіць гідра-, пара- і гукаізаляцыю ў кватэрах можна без распрацоўкі праекту.

Таксама можна не складаць дамовы будаўнічага падраду, а рабіць рамонт самому ці наймаць адмыслоўцаў, якія займаюцца будаўніцтвам як асноўнай дзейнасьцю.

Палёгка ня тычыцца ўнясеньня зьменаў у апорныя канструкцыі, сыстэмы сьмецьце- і газавыдаленьня, а таксама цеплаізаляцыі. На іх спатрэбіцца дазвол.

Узгадняць усталяваньне антэны усё яшчэ трэба, аднак маляваць плян-схему ўжо не давядзецца.

Адпаведныя зьмены ўводзяцца пастановай «Аб перабудове і пераплянаваньні, усталяваньні на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэнаў і іншых канструкцыяў», вынікае з паведамленьня прэсавай службы ўраду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ценявы бок беларускага ВПК: пасярэднікі, гатоўка і праблемы зь якасьцю. Расьсьледаваньне BelPol