Памёр літаратуразнаўца Анатоль Верабей, які займаўся выданьнем Збору твораў Ўладзімера Караткевіча

Анатоль Верабей, архіўнае фота

На 76-м годзе пайшоў з жыцьця літаратуразнаўца Анатоль Верабей.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook філёляг і перакладчык Пятро Жаўняровіч.

Анатоль Верабей шмат займаўся вывучэньнем творчасьці Ўладзімер Караткевіча. Ён да апошніх дзён жыцьця клапаціўся пра выданьне Збору твораў Караткевіча (дабіўся яго выданьня і быў яго кіраўніком), піша Жаўняровіч. Шмат гадоў Верабей аддаў працы на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Паводле Жаўняровіча, разьвітаньне з Анатолем Вераб’ём будзе праходзіць у Менску у аўторак, 7 красавіка, у рытуальнай зале па вуліцы Кіжаватава 58е (раён бальніцы хуткай дапамогі) з 13.00.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мальдзіс перакананы, што другі том «Каласоў» Караткевіча існаваў, Верабей — што не