6 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюць узмацненьне заходняга ветру парывамі 15-20 мэтраў у сэкунду. Кароткачасовыя дажджы, месцамі з мокрым сьнегам. Магчымыя навальніцы.
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях называе фактары небясьпекі:
- абрыў ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабесьпячэньня, адключэньне электрычных падстанцый, электраэнэргіі ў населеных пунктах,
- абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаваньняў, падзеньне дрэў.
Напярэдадні МНС абвясьціла абвясьціла на 6 красавіка аранжавы ўзровень небясьпекі ва ўсіх абласьцях, акрамя Магілёўскай. Але сёньня раніцай пра такі ўзровень небясьпекі паведамілі і для Магілёўшчыны.