Маці і сын загінулі на пажары ў Браслаўскім раёне

Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя адбылася ў велікодную ноч.

Два чалавекі загінулі ў Браслаўскім раёне, паведаміла апэратыўная зводка Міністэрства надзвычайных сытуацый. 5 красавіка а 2:44 на пуль дзяжурнага пажарнай службы паступіла паведамленьне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Каленкішкі.

«На пажары выяўленыя загінулыя гаспадыня 1952 году нараджэньня, пэнсіянэрка, і ейны сын 1986 г. н. Прычыны пажару і гібелі высьвятляюцца», — гаворыцца ў зводцы.

Паводле зьвестак МНС, з пачатку 2026 году ў Беларусі здарылася 2456 пажараў — на 23,2% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд (1994). Ад агню загінулі 242 чалавекі — на 19,8% больш, чым за той жа пэрыяд 2025-га (202).

Пры гэтым ведамства рэгулярна карэктуе статыстыку па сьмерцях у бок зьмяншэньня, заўважае агенцтва «Позірк».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Слуцку ў пажары загінуў вядомы мастак-авангардыст Уладзімер Акулаў