Трамп запытаў у Кангрэсу павелічэньня выдаткаў на абарону ў паўтара раза ў 2027 годзе

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 красавіка ўнёс у Кангрэс праект бюджэту на 2027 год. Дакумэнт адлюстроўвае ключавыя прыярытэты яго адміністрацыі.

Праект прадугледжвае рэзкі — на 500 мільярдаў даляраў — рост выдаткаў на абарону, на фоне ваеннага канфлікту з Іранам і распрацоўкі новых абаронных праграм, такіх як «Залаты купал» — праграма супрацьракетнай абароны.

У цэлым ваенны бюджэт павінен дасягнуць адзнакі 1,5 трыльёна долараў. Пры гэтым расходы па іншых артыкулах бюджэту ў сярэднім павінны быць скарочаны на 10 працэнтаў.

Трамп падчас выбарчай кампаніі выступаў за скарачэньне бюджэтных выдаткаў, у першыя месяцы яго адміністрацыі функцыянаваў так званы дэпартамэнт эфэктыўнасьці ўрада, які на грамадзкіх пачатках узначальваў мільярдэр Ілон Маск. Шэраг праграм былі пазбаўлены фінансаваньня, дзясяткі тысяч дзяржслужачых звольнены. Значнага скарачэньня бюджэтных расходаў, аднак, дасягнуць не ўдалося, бюджэт па-ранейшаму складаецца з дэфіцытам.

У цэлым фэдэральныя выдаткі ў 2027 годзе, паводле праекту, будуць на 400 мільярдаў даляраў вышэй, чым у 2026 — галоўным чынам за кошт росту выдаткаў на абарону. У праекце бюджэту не прадугледжана фінансаваньне шэрагу праграм і інстытуцый, якія ў адміністрацыі Трампа лічаць не адпаведнымі яе прыярытэты. Сярод іх і Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (National Endowment for Democracy).

Дэмакраты ў Кангрэсе ўжо заявілі, што не падтрымаюць праект адміністрацыі. Як правіла, падчас абмеркаваньняў у Кангрэсе праекты істотна карэктуюцца, нярэдка кампрамісам становіцца прыняцьце часавых бюджэтаў, якія ўлічваюць прыярытэты абедзьвюх партый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трамп прыгразіў Маску «сур’ёзнымі наступствамі», калі той наважыцца фінансаваць дэмакратаў