Ужо сёньня: 232 гады таму паўстанцы Касьцюшкі перамаглі расейскія войскі пад Рацлавіцамі

Бітва паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі пад Рацлавіцамі

Падзеі 4 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: у бітве пад Рацлавіцамі паўстанцы здабылі перамогу над расейскімі войскамі.

Тадэвуш Касьцюшка, 1850

Таксама ў гэты дзень

1500 — на шляху да Індыі партугалец Пэдру Кабрал адкрыў Бразылію, прыняўшы яе за выспу.

1831 — жыхары Ашмян авалодалі местам, узялі 100 палонных расейцаў.

1949 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя ў Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

Дзяржсакратар ЗША Дын Ачэсан падпісвае дамову аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу, Вашынгтон, 4 красавіка 1949

2019 — улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. Знос праводзіўся пад аховай міліцыі. На тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. У народзе падзею назвалі крыжаломам.

У гэты дзень нарадзіліся

1557 Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Помнік Льву Сапегу ў Слоніме

1891Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР.

Язэп Варонка

1893 Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар.

1896 Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Васіль Русак, фота з архіву Сяргея Кнырэвіча.

1904Юры Кашыра, рымска-каталіцкі біскуп, манах-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёла.

1914 Алена Мазанік, савецкая разьведчыца, непасрэдная выканаўца забойства кіраўніка нацысцкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі Вільгельма Кубэ.

1936Раман Тармола-Мірскі, паэт і сцэнарыст.

1967Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурту «Палац».

Алег Хаменка, 2017

У памяці

1538 Алена Глінская, ураджэнка Вялікага Княства Літоўскага, рэгентка Маскоўскага княства, жонка цара Васіля III і маці цара Івана IV (Жахлівага).

1682Міхал Казімер Пац, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі, фундатар сабору Пятра і Паўла ў Вільні.

1846Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, які першы распазнаў у Адаму Міцкевічу нацыянальнага генія.

1968 Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар за правы чарнаскурых (забіты).

Марцін Лютэр Кінг дае інтэрвію Радыё Свабода, 1966

2016Уладзімер Казьбярук, літаратуразнавец.