Выведка Латвіі назвала імя агента ГРУ зь Беларусі

Сьцяг Латвіі

Служба ваеннай выведкі і бясьпекі Латвіі апублікавала імёны шасьці расейскіх і аднаго беларускага афіцэра ГРУ, якія вядуць агентурную выведку супраць Латвіі.

У справаздачы спэцслужбы за 2025 год гаворыцца, што з боку Расеі супраць інтарэсаў Латвіі працуюць маёр Аляксей Пыжыкаў, капітан 2-га рангу Аляксей Лесьнікаў, капітан 2-га рангу Мікалай Чацвярыкоў, падпалкоўнік Аляксандр Юшын, палкоўнік Аляксандр Гладкоў, а таксама афіцэр ГРУ Рыгор Іваноў.

Агентам з Беларусі называецца Сяргей Баранаў.

Ваенная выведка Латвіі таксама паведаміла, што за стварэньне агентурнай сеткі на апэратыўна-тактычным узроўні адказваюць расейскія выведвальныя цэнтры, разьмешчаныя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Смаленску.

Па дадзеных латвійскай спэцслужбы, задачы агентаў ГРУ могуць мяняцца ў залежнасьці ад патрэб узброеных сіл Расеі і ўключаць прамую падтрымку ваенных апэрацый.

Асаблівую ўвагу латвійскія спэцслужбы надаюць грамадзянам Латвіі, якія рэгулярна наведваюць Расію і Беларусь, гаворыцца ў справаздачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіне пагоршылася стаўленьне да беларусаў, — апытаньне