Ва Украіне пагоршылася стаўленьне да беларусаў

Мітынг у Кіеве. 2021 год

Ва Украіне значна павысілася сацыяльная дыстанцыя да розных этнічных груп, і беларусы апынуліся амаль на ўзроўні стаўленьня да ўкраінцаў з Расіі, сьведчаць вынікі апытаньня, апублікаваныя Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі.

Самы высокі ўзровень адмоўнага стаўленьня — да грамадзянаў Расеі, піша Інтэрфакс-Украіна. Большасьць рэспандэнтаў заявілі, што не дапусьцілі б расейцаў нават у якасьці турыстаў. Больш высокі ўзровень сацыяльнай дыстанцыі назіраецца ў адносінах да расейцаў-жыхароў Украіны (4,8), афрыканцаў (5,2) і ромаў (5,3). Больш аддаленымі зьяўляюцца беларусы — жыхары Беларусі (5,6) і ўкраінцы — жыхары Расеі (5,6).

Пры гэтым і стаўленьне да беларусаў, якія жывуць ва Украіне, пагоршылася ў параўнаньні з 2022 годам.
Апытаньне паказала, што найбольш блізкія сацыяльныя кантакты рэспандэнты гатовыя мець з украінцамі (як украінскамоўнымі, так і расейскамоўнымі), потым — з габрэямі, канадцамі і немцамі.

Сацыёлягі адзначаюць, што рост сацыяльнай дыстанцыі адбываецца на фоне працяглай вайны і зьмяненьня грамадзкіх настрояў, у выніку чаго ўзрастае міжэтнічны недавер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларус фігуруе ў справе аб падпалах гандлёвых цэнтраў у Польшчы