У Беларусі зьмянілі правілы перавозак пасажыраў і грузаў

Маршруткі на стаянцы ў цэнтры Менску, ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі падпісаў пастанову пра зьмяненьні, некаторыя зь якіх даволі адчувальныя.

Свой подпіс пад дакумэнтам паставіў прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын, паведаміла прэсавая служба Савету міністраў.

Што зьмяняецца ў перавозках пасажыраў?

  • у аўтобусах мусяць быць сродкі відэафіксацыі;
  • пасажырскія сядзеньні павінны быць з рамянямі бясьпекі;
  • кампанія-перавозьнік мусіць падпісваць з кіроўцам працоўную дамову;
  • віды праязных дакумэнтаў павінны быць вызначаныя, як і іх парадак;
  • выключаныя выпадкі зьмены спосабу аплаты ў таксоўках;
  • упарадкаваная аплата праз электронную інфармацыйную сыстэму;
  • выключаныя выпадкі адмоў пры браняваньні месца для праезду і высокай цаны паслуг у перавозках пасажыраў таксі, калі паездка заказаная непасрэдна ў кіроўцы, без мабільных дадаткаў і іншых інтэрнэт-спосабаў;
  • стаж працы для кіроўцаў школьных аўтобусаў зьніжаны з трох да аднаго году.

Што зьменіцца ў грузаперавозках:

  • грузавыя транспартныя сродкі трэба абсталяваць сыстэмамі відэафіксацыі, а таксама апаратурай спадарожнікавай навігацыі;
  • на грузавікі, прычэпы і паўпрычэпы ўсталёўваецца адмысловы полаг для абароны дарогі і прыдарожнай паласы ад забруджваньняў;
  • кузаў грузавога аўтамабіля пры перавозцы драўніны трэба абсталяваць адмысловымі прыстасаваньнямі, якія могуць прадухіліць перасоўваньне грузу ў час перавозкі.

Іншыя зьмены:

  • зьмяняецца Палажэньне аб парадку правядзеньня конкурсу на права выкананьня аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах;
  • склад конкурснай камісіі будзе дапоўнены. У яе ўключаць арганізацыі, у кампэтэнцыі якіх бясьпека пасажырскіх перавозак. Такая камісія зможа прымаць рашэньні, калі ў яе на сходах больш за 50% складу.

Дапоўнены і пералік кансалідатараў заявак экспартэраў на перавозку прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сілавікі правялі рэйды і выявілі дзьве ілжывыя фірмы таксі ў Мазыры і Гомлі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Урад загадаў абсталяваць маршрутныя таксі плацёжнымі тэрміналамі