Мінінфарм прыпыніў дзейнасьць аднаго з распаўсюднікаў беларускіх кніг

Ілюстрацыйная выява

Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла на тры месяцы дзеяньне пасьведчаньня распаўсюдніка друкаваных выданьняў навукова-вытворчага кааператыву «Тэхналёгія».

Як паведамляе Позірк са спасылкай на ведамства, падставай стала тое, што арганізацыя не своечасова падала інфармацыю пра зьмены ў зьвестках, якія павінны ўносіцца ў дзяржаўны рэестр выдаўцоў і распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.

«Тэхналёгія» — адно з найстарэйшых прыватных выдавецтваў у Беларусі, заснаванае ў 1988 годзе. Яно займалася выданьнем кніг, паліграфіяй і пастаўкамі мэдыцынскай тэхнікі.

У лютым у Менску прайшлі масавыя затрыманьні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Сярод затрыманых быў заснавальнік выдавецтва Вацлаў Багдановіч, а таксама супрацоўнікі і прадстаўнікі іншых кніжных праектаў.

Раней КДБ прызнаў шэраг ініцыятыў, зьвязаных зь незалежным кнігавыданьнем, «экстрэмісцкім фармаваньнем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зь СІЗА КДБ выпусьцілі арыштаваных у «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча