Цырымонію ўзнагароджаньня правяла кіраўніца АПК Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне. Прэс-служба АПК паведаміла, што гэта адбылося ў час яе візыту ў Нямеччыну.
Інга Пэц — журналіст, пісьменьнік, партнэр Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Спэцыялізуецца на беларускай культуры і музыцы. Узначальвае рэдакцыю па Беларусі парталу dekoder.org.
Пэц вывучаў усходнеэўрапейскую гісторыю, славістыку і паліталёгію ў нямецкім Кёльне, а таксама ў Расеі. Упершыню ён наведаў Беларусь у 1994 годзе, пасьля чаго зацікавіўся беларускай культурай і гісторыяй і стаў актыўным удзельнікам Нямецка-беларускага таварыства.
У 2006 годзе Пэц выдаў CD-дыск «The Red Book of Belarusian Music». Ладзіў беларускія канцэрты і культурныя імпрэзы ў Бэрліне, спрыяючы папулярызацыі беларускай музыкі за мяжой.
У 2025 годзе ў выдавецтве edition.fotoTAPETA выйшла ягоная кніга «Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen». Аўтар аналізуе падзеі 2020 года ў Беларусі, разглядаючы іх у шырокім эўрапейскім кантэксьце.
З 2021 году Пэц ініцыяваў шэраг адукацыйных праграм, скіраваных на падвышэньне якасьці і прафэсійных стандартаў беларускай журналістыкі ў выгнаньні.