Перад Вялікаднем на межах Беларусі і Эўразьвязу растуць чэргі легкавых аўтамабіляў

Чарга на беларуска-літоўскай мяжы. Архіўнае фота

Як паведамляе Памежны камітэт Беларусі, за дзень чарга зь легкавых аўтамабіляў на межах з краінамі Эўразьвязу вырасла на 100 адзінак.

Больш за ўсе легкавікоў стаіць у чарзе на пункце пропуску Берасьце – Тарэспаль на мяжы з Польшчай — 90 адзінак, 80 стаіць у пункце пропуску Каменны Лог – Меднікі на мяжы зь Літвой, піша Памежны камітэт Беларусі.

Яшчэ 1 красавіка чэргаў у Каменным Лагу не было, а ў Берасьці ў чарзе стаяла 50 аўтамабіляў.

5 красавіка каталікі сустракаюць адно з найвялікшых хрысьціянскіх сьвятаў — Вялікдзень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чаму за квіткі на 180 кілямэтраў дарогі трэба плаціць 80 эўра?». Як беларусы цяпер езьдзяць празь мяжу з Эўразьвязам