У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што летась супрацоўнікі беларускіх банкаў выявілі 567 падробленых грашовых знакаў, тым ліку, 561 банкноту і 6 манэт.
«Найчасьцей па-ранейшаму трапляюцца фальшывыя даляры ЗША — 87,1 % ад усіх падробак», — адзначылі ў Нацыянальным банку.
Найчасьцей выяўлялі фальшывыя купюры ў 100 даляраў (364 падробкі) і 50 даляраў (126).
Летась таксама выявілі па адной падробленай банкноце фунтаў стэрлінгаў і злотых.
У банку сьцьвярджаюць, што ў параўнаньні з 2024 годам колькасьць выяўленых фальшывых даляраў скарацілася на 167 адзінак, расейскіх рублёў — на 44 (да 28 у 2025 годзе), эўра — на 37 (да 54), беларускіх рублёў — на 1 (да 6 летась).