Плынь нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў краіны ЭЗ у сакавіку большая, чым была ўзімку, але меншая за леташні паказьнік

Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота

У сакавіку 2026 году Латвія, Літва і Польша спынілі 538 спробаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі — гэта ў 4,3 разы больш, чым за студзень і люты разам узятыя.

Пра гэта сьведчыць аналіз даных памежных службаў суседніх зь Беларусьсю краінаў, праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк».

ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

Дадзеныя дынамікі міграцыйнага крызісу паказваюць, што і раней з наступленьнем вясны паток нелегальнай міграцыі заўважальна павялічваўся.

Але ў параўнаньні з усімі мінулым гадамі інтэнсіўнасьць гэтай міграцыі ў першым квартале сёлета — значна меншая, чым была 4 папярэднія гады крызісу. Гэта тычыцца як сакавіка, гэтак і двух месяцаў пачатку году.

Аднак гэта тычыцца плыні на ўсе тры краіны. Польскія памежнікі летась у сакавіку зафіксавалі 2729 парушэньняў мяжы з боку Беларусі, сёлета ў сакавіку — толькі 94. Аднак у Латвію і Літву летась у сакавіку паток нелегальнай міграцыі складаў 118 і 104 чалавекі адпаведна, сёлета — 295 і 149. Так што ў гэтыя дзьве краіны плыня ў сакавіку сёлета была больш інтэнсіўнай, чым летась.

ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ