«ПіК Свабоды». Лойка і Акудовіч: Дзе была б Беларусь без 30 гадоў з Расеяй

Цімох Акудовіч і Вольга Лойка. Каляж.

2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады — праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў.

Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці? Госьці «ПіКа Свабоды» — рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч.

00:00 Уступ: 30 гадоў саюзу з Расеяй
01:30 Як пачыналася інтэграцыя Беларусі і Расеі
4:12 Ці была альтэрнатыва: іншы шлях Беларусі
9:00 Чаму паміж партнэрамі па саюзе няма даверу
15:39 Эканоміка: выгоды ці страчаныя магчымасьці?
20:24 Чаму Масква не кантралюе цалкам Беларусь
29:53 Дзе Беларусь у параўнаньні зь іншымі за гэтыя 30 гадоў
33:46 Ці стала Беларусь незваротнай часткай «рускага сьвету»
41:50 Ці атрымала Беларусь нешта пазытыўнае ад культурнай інтэграцыі з Расеяй
45:09 Саюз як тупік ці рэсурс

Лойка: Наўрад ці гэта тое, чаго мы хацелі 30 год таму

«Без Расеі лёс Беларусі пайшоў бы інакш. Але ў той час гэта быў адзіны шлях, які Лукашэнка мог сабе ўявіць. Для яго гісторыя пачалася пасьля 1917 года як і для многіх савецкіх дзяцей. Доўгія гады многім здавалася, а хто, калі не Расея, мы ж маленькія. Пры гэтым, ніякія мы не маленькія, мы эўрапейская краіна сярэдніх памераў. Але многім здавалася, а што Беларусь без савецкіх гігантаў, без прамысловасьці. Але ў нас ёсьць адна вобласьць, якой ад СССР нічога не дасталося ў пляне гігантаў. Гэта Берасьцейская вобласьць. А зараз, калі ўсё падае, калі ўсё жорстка залежыць ад Расеі, калі санкцыі, гэтая вобласьць расьце. Тады мы думалі, што без Расеі мы ня выжывем. Дык вось, паспрабавалі. Усё б у нас атрымалася. А так Лукашэнка зрабіў сваё і сёньня мы сталі ледзь не саўдзельнікамі ў вайне. Наўрад ці гэта тое, чаго мы хацелі 30 год таму».

Акудовіч: За 30 год Беларусь адышла далей ад «рускага сьвету»

«За гэты час вырасла некалькі пакаленьняў людзей, якія лічаць сябе прадстаўнікамі незалежнай, самастойнай, самадастатковай нацыі беларусаў. Такога даўно не было. Таму я лічу, што за 30 год мы адышлі далей ад «рускага сьвету». Хаця апошнія 5 гадоў зроблены крок назад, але хутчэй у палітычнай сфэры. У культурнай сфэры сытуацыя складаная, але пазыцыя захаваная — беларусы ўсьведамляюць сябе самадастатковымі. Я б сказаў, што сыход ад «рускага сьвету» проста прыпыніўся. Вялікая праблема гэта русыфікацыя, але гэта ўнутраны працэс. Памірае вёска, але і там не ўсе разумелі, што яны гавораць па-беларуску. Людзей, якія ўсьвядомлена гавораць па-беларуску, стала больш. Я лічу, што расейскія спробы ўплываць на сьвядомасьць беларусаў скончыліся ні чым».

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.