«Вясна»: Па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі як найменей 50 чалавек

Двор жылога дома ў Менску. Архіўнае фота

Апошнія выракі ў справе «дваровых чатаў» былі агучаныя 19 сакавіка ў Менску, паведамляюць праваабаронцы.

29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» ініцыятыву «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудзкія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі найменей 50 чалавек, 39 зь якіх — жанчыны, піша «Вясна».

  • Праваабаронцам стала вядома, што 46 палітзьняволеным па справе прызначылі пазбаўленьне волі ад двух да 10 гадоў калёніі,
  • 26 чалавек памілавалі,
  • за кратамі застаюцца найменей 21 палітзьняволеных.

У Менскім гарадзкім судзе 19 сакавіка вынесьлі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын. Іх абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса — «змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Жаночая змова з мэтай захопу ўлады. Што вядома пра справу васьмёх беларусак, асуджаных 19 сакавіка