У Беларусі працягваецца прамысловы спад, асабліва ў Менску. Растуць запасы на складах

Зборка машын BelGee ў Жодзіне. Архіўнае фота

Працягваецца спад у апрацоўчай прамысловасьці Беларусі.

Як паведамляе Белстат аб выніках першага кварталу 2026 году, спад у апрацоўчай прамысловасьці Беларусі склаў 3,4%. У Менску гэты спад за першы квартал склаў 8,6%.

Пры гэтым у Менску — найбольшыя запасы на складах. Калі ў Беларусі ў цэлым аб’ём запасаў за першы квартал склаў 85,1% месячнага аб’ёму вытворчасьці, то ў Менску — 115,9% месячнага аб’ёму. Гэта больш за вызначаную ўрадам норму — 60 працэнтаў месячнага аб’ёму вытворчасьці.

Пры гэтым у Менску найбольшыя заробкі. Калі ў сярэднім за першы квартал беларусы атрымлівалі заробак 2866,8 рубля ў месяц, то менчукі — 3814 рублёў.

У студзені–лютым 2026 году прадукцыйнасць працы ў адносінах да ВУП зьнізілася ў параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году на 1,4%.

Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў. У леташнім студзені іх было 2146, а ў сёлетнім — 2733. На люты 2026 году доля стратных арганізацыяў у эканоміцы Беларусі вырасла з 25% да 31,9%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады Беларусі зафіксавалі эканамічны спад у першым квартале, нэгатыўныя тэндэнцыі нарастаюць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У першым квартале ВУП Беларусі зьнізіўся на 0,4%. Год таму быў рост на 3,1%