Адзін з самых вядомых твораў Марка Шагала выставяць у Менску

Марк Шагал

Гэта знакамітая карціна «Прагулка», створаная ў Віцебску.

Як паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі, ужо на гэтым тыдні ў Менск прыбывае ўнікальны экспанат.

«Адпаведны дакумэнт падпісаў першы намесьнік міністра Дзьмітры Шляхцін. Ужо на гэтым тыдні ў Менск прыбывае доўгачаканы экспанат. Спойлер — гэта адна з самых вядомых работ мастака зь Беларусі, на якой намаляваны яго родны горад такім, якім яго ўбачыла натхнёнае сэрца майстра», — адзначылі ў ведамстве, як перадае агенцтва «Минск-новости».

Паводле агенцтва, гэты твор — «Прагулка» Марка Шагала.

Марка Шагал. «Прагулка». Дзяржаўны Рускі музэй, Санкт-Пецярбург

Знакамітая карціна Марка Шагала «Прагулка» (1917–1918 гг.) знаходзіцца ў зборы Дзяржаўнага Рускага музэю ў Санкт-Пецярбургу.

Палатно паказвае самога мастака зь яго жонкай Бэлай, гэта адзін з самых вядомых твораў майстра, напісаных у Віцебску, які часта экспануецца ў рамках пастаяннай калекцыі музэю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«White Russia», «Russian Empire», «Born in Belarus». Як беларускіх мастакоў пераймяноўваюць у сусьветных музэях

У 2027 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэньня мастака. Марк Шагал нарадзіўся ў 1887 годзе ў мястэчку Лёзьне, ягоны творчы лёс найбольш зьвязаны зь Віцебскам.

Шагал — адзін з найбольш знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя.

У 2025 годзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшлі мэмуары Бэлы Шагал «Запаленыя сьвечкі» з ілюстрацыямі Марка Шагала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Упершыню па-беларуску выдалі мэмуары Бэлы Шагал

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 малавядомых фактаў пра Марка Шагала і Віцебск

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ТОП-7 віцебскіх адрасоў Марка Шагала