Ля Сейму Літвы ўзьнялі беларускі нацыянальны сьцяг. ФОТА

На цырымоніі ўзьняцьця беларускага сьцяга каля Сейму Літвы. Вільня, 30 сакавіка 2026

Цырымонія прымеркаваная да гадавіны абвешчаньня незалежнасьці БНР у 1918 годзе.

Ля будынку Сейму Літвы з Вільні 30 сакавіка ўзьнялі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Да цыпымоніі далучыліся Сьвятлана Ціханоўская, сьпікер Сейма Літвы Юозас Олекас, намесьнік маршала Сэнату Польшчы Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма Літвы і беларуская дыяспара. Распачалася цырымонія з хвіліны маўчаньня ў памяць пра тых, хто аддаў жыцьцё за вольную Беларусь.

Узьняцьце беларускага сьцяга каля Сейму Літвы. Вільня, 30 сакавіка 2026 году

Юозас Олекас, сьпікер літоўскага Сейму, заявіў, што гэтай цырымоніяй узьняцьця сьцяга літоўцы вітаюць беларускі народ, які змагаецца за свабоду і незалежнасьць Беларусі, пракладвае свой шлях у Эўропу:

«Мы падтрымліваем гэтую барацьбу».

На ўрачыстасьці ўзьняцьця беларускага сьцяга каля Сейму Літвы. Вільня, 30 сакавіка 2026 году

Олекас асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі і заявіў:

«Мы будзем разам змагацца за тое, каб усе палітвязьні выйшлі на волю».

На цырымоніі ўзьняцьце беларускага сьцяга каля Сейма Літвы. Вільня, 30 сакавіка 2026

Сьвятлана Ціханоўская назвала бел-чырвона-белы сьцяг сымбалем волі і незалежнасьці Беларусі:

«Пад гэты сьцягам 108 гадоў таму была абвешчаная БНР, пад гэтым сьцягам у 2020 годзе мы выходзілі на барацьбу за прызнаньне нашай перамогі на выбарах. Ніна Багінская выходзіла зь ім на пікеты, сьцяг у яе забіралі, але яна за ноч шыла новы і зноў выходзіла. Марыя Зайцава, якая загінула ва Ўкраіне, была пахаваная пад гэтым сьцягам».

Ціханоўская згадала палітвязьня Сьцяпана Латыпава, яна трымала ў руках ягоны партрэт.

На цырымоніі ўзьняцьця беларускага сьцяга каля Сейму Літвы. Вільня, 30 сакавіка 2026 году

«Бел-чырвона-белы сьцяг аб’ядноўвае і беларусаў, якія застаюцца ў сваёй краіне, і тых, хто за мяжой змагаецца за дэмакратыю, і прыйдзе час — мы ўздымем яго ў вольнай Беларусі»,— заявіла Ціханоўская.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

330-мэтровы сьцяг і марш. Як адзначылі Дзень Волі ў ВаршавеІнтэрвію зь бел-чырвона белым катом і іншыя цікавосткі Дня Волі ў Варшаве. ВІДЭАЗаплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для спэцслужбаў Лукашэнкі