Гэта ўжо сёмая аўтарская манаграфія польскага беларусіста прысьвечаная беларускай дыялекталёгі і беларуска-балцкаму моўнаму памежжу. Манаграфія выйшла на польскай мове, паведамляе Philology.BY у Фэйсбуку.
Як і першая манаграфія сэрыі, прысьвечаная Варэнскаму раёну Літвы, новая кніга зьмяшчае нарыс пра сацыялінгвістычную сытуацыю ў рэгіёне і ўласна характарыстыку мясцовых беларускіх гаворак (фанэтыка, марфалёгія, сынтаксіс, лексыка).
Важныя складнікі выданьня — тэматычны слоўнік, сьвежыя дыялектныя тэксты і фатаздымкі. Зь беларускага боку Шальчынінкайскі (або Салечніцкі) раён мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім і Ашмянскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.
Усяго ў гэтай сэрыі плянуецца шэсьць тамоў (прынамсі, частак, тады як саміх кніг можа быць менш). Манаграфіі пра Варэнскі і Шальчынінкайскі раёны ўжо выйшлі, наперадзе — падобныя дасьледаваньні пра Віленскі, Тракайскі, Швянчонскі ды Ігналінскі раёны.